“Калядныя вандраванні”

Сапраўдны дух Каляд панаваў у Лукскай сярэдняй школе 13 студзеня!

“Калядныя вандраванні” – такое свята падаравалі хлопцы і дзяўчынкі аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” (педагог Серафімовіч С.П.). Калядоўшчыкі з каляднай Казой, песнямі, жартоўнымі гаданнямі завіталі і да дзяцей, і да дарослых.